БРУТТО (Brutto) - Папяроска текст песни
[БРУТТО Brutto - Папяроска текст песни]
Цяжкую вільгаць цягне патроху
Анархісту дай папіроску
Выпраўляючыся ў дарогу.
Вось цягнікамі расклады вабяць
Вось алькаголікаў дружныя пыск.і
Як зімаваць яму стромна мабыць
Без каханьня і без прапіскі.
Можа і ён патроху прывыкне
Не кульгацьме й ног не парэжа
Пара зацяжак – і цалкам зьнікне
Ў нетрах правабярэжжа.
Неба – колеру цёплага воску
Цяжкую вільгаць цягне патроху
Анархісту дай папіроску
Выпраўляючыся ў дарогу.
І прарастуць красамоўства кветкі
Поштай і ў друку – добрыя людцы!
Бо ўжо такія апошнія сьведкі
Недаробленых рэвалюцый.
Неба набракне нібы рашчына
Будзеш каціць нібы ў вырай нечы
Й на кожным пэроне сваёй айчыны
Адбівацца ад паражнечы.
Неба – колеру цёплага воску
Цяжкую вільгаць цягне патроху
Анархісту дай папіроску
Выпраўляючыся ў дарогу.
Неба – колеру цёплага воску
Цяжкую вільгаць цягне патроху
Анархісту дай папіроску
Выпраўляючыся ў дарогу.
Ў дарогу
Ў дарогу
Ў дарогу
Ў дарогу
Хэй!