Naviband, Val - Вольныя сны тэкст песні (lyrics)

[Naviband, Val - Вольныя сны тэкст песні lyrics]

ЗаплакалI ізноў
Песняй сваёй лясы
Прачынаецца свет
Льецца ён праз сосны
Гучныя галасы
Спевы птушыныя
І ледзь чутна дрыжыць
Дыхае рака
Дыхае рака
Дыхае рака

Вецер няхай нясе
Думкі самотныя
І на памяць імгненне
Хай застанецца
Я яго данясу
Лісцем закутаю
Прачынайся Сусвет
Дзень гэты нам даруй

Вольныя сны
Подых зямлі
Пачынай гэты карагод
Куды ён цяпер ідзе
Наадварот
Нашыя дні
Пачынай новы карагод
А я туды, дзе ён цяпер жыве
Я туды, дзе ён цяпер жыве

Русыя валасы
Лента чырвоная
І нібыта ў пяшчоту апранута
Я сонца прынясу
Птушкамі з выраю
Прачынайся Сусвет
Дзень гэты нам даруй

Вольныя сны
Подых зямлі
Пачынай гэты карагод
Куды ён цяпер ідзе
Наадварот
Нашыя дні
Пачынай новы карагод
А я туды, дзе ён цяпер жыве
Я туды, дзе ён цяпер жыве

Я туды, дзе ён цяпер жыве

Інтэрпрэтацыя для


Дадаць інтэрпрэтацыю

Дадаць пашыраную інтэрпрэтацыю

Калі вы ведаеце, пра што спявае выканавец, умееце чытаць «паміж радкамі» і ведаеце гісторыю песні, вы можаце дадаць інтэрпрэтацыю тэксту. Пасля праверкі нашымі рэдактарамі мы дадамо яе як афіцыйную інтэрпрэтацыю песні!

Апошнія дададзеныя інтэрпрэтацыі да тэкстаў песень.

Інтэрпрэтаваць