Стары Ольса - Ave Maria (Cuncti simus concanentes) текст песни

[Стары Ольса - Ave Maria Cuncti simus concanentes текст песни]

Заспявай адзінай Панне
Авэ Марыя!
Славу, гонар, шанаванне
Авэ Марыя!

Была пані на самоце
Калі завітаў анёл
Габрыэль у Божай цноце
Да яе з нябёс cыйшоў
Заспявай адзінай Панне
Авэ Марыя!
Славу, гонар, шанаванне
Авэ Марыя!

Разнасіў анёл бясконца
Песню словаў залатых
Блаславёная пад сонцам
Ты, Марыя, назаўжды
Заспявай адзінай Панне
Авэ Марыя!
Славу, гонар, шанаванне
Авэ Марыя!

Атрымаеш светлы цяжар
Светлую надзею з ім
Запануе ў табе радасць
Радуйся дарам святым
Заспявай адзінай Панне
Авэ Марыя!
Славу, гонар, шанаванне
Авэ Марыя!

Вестка добрая лунае
Над сусветам над усім
Над зямлёю і над Раем
Трубіць славу херувім
Заспявай адзінай Панне
Авэ Марыя!
Славу, гонар, шанаванне
Авэ Марыя!

Бездакорная Марыя
Блаславёная ва ўсім
У радасці народзіш сына
Прыйдзе ратаванне з ім
Заспявай адзінай Панне
Авэ Марыя!
Славу, гонар, шанаванне
Авэ Марыя!

Езус будзе яму імя
Найславутае навек
Гімны пець табе, Марыя
Будзе кожны чалавек
Заспявай адзінай Панне
Авэ Марыя!
Славу, гонар, шанаванне
Авэ Марыя!

Интерпретация для


Добавить интерпретацию

Интерпретировать