Стары Ольса - Рэвель (Панегирическое произведение 1614 г.) текст песни

[Стары Ольса - Рэвель Панегирическое произведение 1614 г. текст песни]

Сігізмундус кароль польскі
Іаан кароль маскоўскі
Кожны ў годнасці каралеўскай
Як у славе боскі

Не спакушаны прынадай
Кароль шведскі над уладай
Славу паньства узвысіў
Лёсу мудрага парадай

Радзівіл князь выязджае
Веліч нібы сонца ззяе
Моц і слава зямлі літоўскай
Па-над ім лятае

Моладзь і высока паньства
Рыцары - Літвы ваярства
Коні рвуцца пад імі
Чуюць вершнікаў штукарства

Шведскія магнаты вельмі
Ў параўнанні безнадзейны
Бо літвіны між іх багамі
Смела звацца мелі

Кароль сам у задзіўленні
Прынцы ўсе у захапленні -
Пекны двор Радзівілаў
Пакідае ў асляпленні

Годнасць літвінаў натхняе
Выгляд сэрцы захапляе
Марс магутны мечы ім з неба
І шчыты ўручае

Интерпретация для


Добавить интерпретацию

Интерпретировать