Стары Ольса - Два крукі текст песни

[Стары Ольса - Два крукі текст песни]

На галінцы два крукі
Каркалі паціху
Што жывецца добра ім
Без турбот і ліха
Што жывецца добра ім
Без турбот і ліха

Пад галінкай рыцар спаў
З галавой прабітай
Герб ягоны зарастаў
Траўкай сакавітай
Герб ягоны зарастаў
Траўкай сакавітай

Запытаўся першы крук:
«Гонар — што такое?»
А другі: «Глядзі, вось тут
Цела нежывое»
А другі: «Глядзі, вось тут
Цела нежывое»

Запытаўся першы крук:
«Сквапнасць — што такое?»
А другі: «Глядзі, вось тут
Золата і зброя»
А другі: «Глядзі, вось тут
Золата і зброя»

Запытаўся першы крук:
«Голад — што такое?»
А другі: «Яго ж няма!
Бо рыцараў даволі»
А другі: «Яго ж няма!
Бо рыцараў даволі»

Прагнуць людзі ўсе вякі
Золата да столі
Галадаць жа мы, крукі
Не будзем ніколі
Галадаць жа мы, крукі
Не будзем ніколі

Интерпретация для


Добавить интерпретацию

Интерпретировать