Стары Ольса - Курдэш текст песни

[Стары Ольса - Курдэш текст песни]

Кажы несць віна, пане Гжэгаш мілы
Каб мы турботаў ужо больш не снілі
Хай і Ганулька т ут засядзе з намі
Курдэш, курдэш, над курдэшамі!

Як дакрануцца да бутэлек рукі
Знікне ў той момант з нашых сэрцаў смутак
Хочам мы разам звоніць келішкамі
Курдэш, курдэш, над курдэшамі!

Бачце, як дзельны вынік таго віна
Ужо мне сэрца весяліць зачына
Пад стол келішкі, піем шкляніцамі
Курдэш, курдэш, над курдэшамі!

Узновім продкаў пітныя абрады
Выкінем шклянкі,зломныя прылады
Па-старасвецку пійма келіхамі
Курдэш, курдэш, над курдэшамі!

Интерпретация для


Добавить интерпретацию

Интерпретировать