Стары Ольса - Маразуля текст песни

[Стары Ольса - Маразуля текст песни]

Я уладарка над жывым
Я гаспадыня над усім
Над сталым і над маладым
Уладу я нясу
Нідзе, ніколі, аніхто
Сустрэчы не пазбегне той
Калі спаткаецца са мной
Кране маю касу

Са мной танцуйце коламі
І будзеце ўсе роўнымі
Свяціце ноч паходнямі
З паненкаю старой
Ці рана, а ці позна вы
Здаровыя ці хворыя
Апошню ноч пад зорамі
Сустрэнеце са мной

Скачыце, грэшнікі мае
Хай смутак вас паабміне
Шукайце ісціну ў віне
Ганіце прэч спакой!
Танцуйце як апошні раз
Жыцця прамень каб не пагас!
Хто спыніцца – сканае ўраз
Зарублены касой!

Интерпретация для


Добавить интерпретацию

Интерпретировать