Стары Ольса - Пахвала князю Вітаўту текст песни

[Стары Ольса - Пахвала князю Вітаўту текст песни]

Вітольд валадару Вялікай Літвы абшару
Здолеў у ваяраў спрытнасць ратную трымаць
За вітольдава княжэнне расквітнеў час узвышэння
Меўся збройныя сяленні па Літве набудаваць

Між вайной літвіны гартавалі моц краіны
Дужалі дружыны ў аблавах на зуброў
Новых вояў рыхтуючы везлі рэкрутаў у пушчу
Каб асілкаў дзікіх б’ючы, узмужнелі між звяроў

Волаты ў паходах жылі ў бітвах і нягодах
Моцны назаўсёды дух рыцэрства не слабеў
Вітольд войскам быў усцешны як Літвы кароль належны
Ставіў меч свой на памежжы, вораг каб прайсці ня смеў

Интерпретация для


Добавить интерпретацию

Интерпретировать