Стары Ольса - Прысвячэнне рыцару А. Рымшу (Аўтару шчыры сябра) (Панегирическое произведение 1585 г.) текст песни

[Стары Ольса - Прысвячэнне рыцару А. Рымшу Аўтару шчыры сябра Панегирическое произведение 1585 г. текст песни]

Бог табе, Андрэю, хай ва ўсім спрыяе
Хай ва ўсім спрыяе
Бо твая навука і мяне займае
І мяне займае

Неба ты праславіў собскім парываннем
Собскім парываннем
І зямлі слугуеш праз кніжок выданне
Праз кніжок выданне

Апісаў надвор’е, пра яго выкруты
Пра яго выкруты
Што нясе і студзень, а за ім і люты
А за ім і люты

Між сабой планеты войны як заводзяць
Войны як заводзяць
І людзям галовы болем лютым зводзяць
Болем лютым зводзяць

Дзесьці ты гарцуеш між палкоў літоўскіх
Між палкоў літоўскіх
Апяваеш бітвы з ворагам маскоўскім
З ворагам маскоўскім

І як Марс галодны сыціцца крывёю
Сыціцца крывёю
І войскі разводзіць у бакі між бою
У бакі між бою

Юным ты бяссмерця чыніш напамінак
Чыніш напамінак
Старшым даспадобы гэтакі ўчынак
Гэтакі ўчынак

Тое паміж гетманаў сёння заўважаем
Сёння заўважаем
Будзьма, вершам пана мы не пагарджаем
Мы не пагарджаем

Интерпретация для


Добавить интерпретацию

Интерпретировать