Стары Ольса - Ружа-кветка (Беларуская народная песня) текст песни

[Стары Ольса - Ружа-кветка Беларуская народная песня текст песни]

Як вазьму я ружу кветку
Ды пушчу на воду
Плыві плыві ружа кветка
Да самога броду

Плыла плыла ружа кветка
Ды стала круціцца
Выйшла маці воду браці
Пачала дзівіцца

Ой ты мая ружа кветка
Чаму ж ты завяла
Пэўна доўга ты дзіцятка
На вадзе ляжала

Ўзяла маці ружу кветку
Палажыла ў хаце
Ды як гляне ўспамінае
Аб сваім дзіцяці

Як вазьму я ружу кветку
Ды пушчу на воду
Плыві плыві ружа кветка
Да самога броду

Интерпретация для


Добавить интерпретацию

Интерпретировать