Стары Ольса - Штурм замка Пулен текст песни

[Стары Ольса - Штурм замка Пулен текст песни]

За Альгерда старымі часамі
Крыжаносцаў атрад уварваў
Замак Пулен стальнымі кляшчамі
У аблогу смяротную ўзяў
На чорных крыжах лютасць і жах
Людзі ў замак імкліва бягуць
Старых і малых, дзетак усіх
У фартэцыю маці нясуць

Замак Пулен літвіны бароняць
Там кіруе магутны ваяр
Князь Маргер і дзве тысячы вояў
Адбіваюць бясконцы пажар
І тысячы раз мячом рубіць князь
Каля брамы, на вежах, сцянах
Адкідвае штурм, б’ецца як тур
Але менее моц у руках

Катапульты, тараны, гарматы
Праламілі вялізны прагал
Кнехты ломяцца, бразгаюць латы
Там літвінавых трупаў завал
Да рабства ісці не па жыцці
Скарб літвіны пачалі паліць
Дзядоў і кабет, дзетак услед
І сябе вырашаюць забіць

Не засталі прытомным нікога
Немцы ў Пулен зайшлі нежывы
Не чакалі захопу такога
Замак мёртвы стаяў назаўжды
Літвіны спрадвек як страшны грэх
Не прымалі рабоў нізкі лёс
Каб ганьбы не мець у гонары смерць
Без сумніваў, пакут і без слёз

Интерпретация для


Добавить интерпретацию

Интерпретировать