Angst - Ximera тэкст песні (lyrics)
[Angst - Ximera тэкст песні lyrics]
Народжаная гэтай хворай зямлёй
Як і звар’яцелы мастак
Уявіў сябе роўным богу роўным богу?
Роўным богу ну раз так
Можна ўсе пакуты, болі
Хваробы тады зусім не пароўну раздаць
А зліць у адным стварэнні
У якім нават кроў цячэць з тагасветным болем
З якім адбылося найгоршае з таго
Што калі-небудзь адбылося з табою
Хімера паварочвае шыю і вые змрочна
Зусім па-воўчы
З цяжкасьцю рассоўвае павекі і
Зазірае стваральніку ў вочы:
За што мне адной гэтае
Гора, стамленне, шкадоба, смутак, бяда
Боль, перашкоды, нягоды, ліха
Звадкі, злашчасце, драмы, журба
Страхі, трагедыі, роспачы, расчараванне
Няўдачы, пакуты, туга
Маркота, агонія, жахі, адчай
Сваркі, зрызоты, сум, жуда?
Няўжо маё, скажам так, існаванне, жыццё
Як гэта не назаві, што не скажы
Абсалютна не замінае ўсім
Працягваць звычайна жыць?
Ты зразумей – кажа стваральнік – яны
Не адчуваюць праз што ты гаворыш
Трывай, калі складана цяпер
Павер – далей будзе яшчэ горш
Ва ўсіх, каго не ламала жыццё, ня біла жыццё
Ёсць час для манеўраў
Усе, каму важны душэўны камфорт
– айда на ўцёкі, беражыце нервы
Стваральнік хімеры і сам у чужое ныццё
Без дайпрычыны ніколі не верыў
Нават калі ён стварыў хімеру і
Нават калі хімера памерла
І пацякла суцэльная белаю плынню
Па ўсёй палыновай раўніне
Па пясках чарназёму і гліне
Дзе народ скардзіўся прафесійна
С падвойнаю сілай
Тут радасць была рэдкі госць, значыла больш
Нібы словы курсівам
Гарады былі шэрыя дэпрысіўныя
У іх проста так не пускалі – толькі па ксіве
За што нам гэтае гора
Стамленне, шкадоба, смутак, вусціш, бяда
Больш, перашкоды, нягоды, ліха
Звадкі, злашчасце, драмы журба
Страхі, трагедыі, роспачы, расчараванне
Няўдачы, пакуты, туга
Маркота, агонія, жахі, адчай
Сваркі, зрызоты, сум, жуда?
І не было, ніколі, нідзе ніякай хімеры
Мы дарма паверылі
Ты не выходзіў з пакою свайго
І не пакідаў уласнай кватэры
Ты ўсіх падмануў і ўсё гэта выдумаў выдумаў
Стварыў і свае і нашы праблемы
І праз цябе ў народа цяпер не гісторыя
А гістэрыка ў простаматэры
Гэта ўсё праз твае атрутныя іклы
Мы да ўсяго тут такія звыклыя
Што нават роспач нам перастала быць прыкрая
Шчасце і радасці зніклі
Што вечна душымся ўласнаю крыўдай
Менавіта праз гэты твой выклік таму
Хто ўсё падзяліў між усімі пароўну
А цяпер паглядзі-ка на вынік: тут людзі
Не адчуваюць ні радасьці, ні замілавання
Ні захаплення ні кайфу, пяшчоты, спакою
Узнёсласці, уздыму, экстазу, натхнення
Нават кахання, мілосці, надзей
Пацехі, акрыленасці, задавальнення
Бесклапотнасці, асалоды, балявання
Святочнасці а не імхнення
Але згубіўшы цярпенне, цяпер-та
Мы здабылі збавенне, павер нам
І праклён наш у адпаведным
Памеры ўсё табе верне
Ён пацячэ па венах тваіх павольна
Упэўненна і што характэрна
Цяпер ты адчуеш наш боль
Бо цяпер ты – хімера
Ты – хімера ты – хімера
Ты – хімера ты – хімера
Ты – хімера ты – хімера
Ты – хімера ты – хімера
Не пытай, не пытай, не пытай, не пытай
Не пытай ніколі: "За што?"
Ты ведаеш, ведаеш, ведаеш, ведаеш
Ведаеш што тут і як святло праз цемру
Дабро праз зло і ўсё праз нішто
Тут сама сябе з’ядае змяя
Сама сябе з’ядае змяя
Не пытай, не пытай, не пытай, не пытай
Не пытай ніколі: "За што?"
Ты ведаеш, ведаеш, ведаеш, ведаеш
Ведаеш што тут і як
Святло праз цемру
Дабро праз зло і ўсё праз нішто
Тут сама сябе з’ядае змяя
Сама сябе з’ядае змяя
Не пытай, не пытай, не пытай, не пытай
Не пытай ніколі: "За што?"
Ты ведаеш, ведаеш, ведаеш, ведаеш
Ведаеш што тут і як
Святло праз цемру
Дабро праз зло і ўсё праз нішто
Тут сама сябе з’ядае змяя
Сама сябе з’ядае змяя
Не пытай, не пытай, не пытай, не пытай
Не пытай ніколі: "За што?"
Ты ведаеш, ведаеш, ведаеш, ведаеш
Ведаеш што тут і як
Святло праз цемру
Дабро праз зло і ўсё праз нішто
Тут сама сябе з’ядае змяя
Сама сябе з’ядае змяя