Hurma (группа) - Шукай текст песни
[Hurma группа - Шукай текст песни]
У забытым завулку нас з табою завуць да шыпшын
Два кароткія цені, нібы сны-летуценні зімы.
Як маўклівае гета, толькі помні, што гэта не мы.
Шукай мяне, гукай мяне, як клічуць сонца па вясне
I рэкі ўсе выходзяць з берагоў
Знайдзі мяне, згубі мяне на яве, альбо толькі ў сне
Хавай мяне ў цяпло сваіх снягоў
Асцярожна і ціха жыць, як дыхаць, і дыхаць, як жыць
Хто бяжыць, не саб'ецца, толькі слухай, як сэрца дрыжыць
Невядомае гора ўздымаецца з горных вышынь
І да самых аблокаў ахінае аблога душы