Ляпис Трубецкой - Разам текст песни

[Ляпис Трубецкой - Разам текст песни]

З грукату бітай тары
Складаецца музыка вуліц
Бягуць па асфальтах кентауры
Топчуць малёваных курыц

Болем шугае з-за шатау
Іскры разносіць вецер
Крывавыя кроплі гранатау
У расхрыстаным брудным пакеце

Дахі уздымаюцца у скрусе
Вышэй па іржавых балконах
Я да цябе дакрычуся
На злосць чыгунным драконам

Мяне ты пачуеш праз хмары
Працягнеш дрыготкія рукі
Сыходзім з кіпучых абшарау
Змінаючы дзіды і лукі

Прыпеу:
Разам, будзем разам
У небе будзем ляцець,
Як сонечныя анёлкі
Разам, будзем разам
Зорную неруш трымцець
У далонях да самага золку

Радасныя каметы
Прыцемкі ды туманы,
За небасхілам сакрэты
Соннага акіяну

Адрынем тое, што была:
Падману чутныя гукі
У гнёздах — новыя крылы
У пёрах — новыя рукі

Прыпеу:
Разам, будзем разам
У небе будзем ляцець,
Пазбауленыя пакуты
Разам, будзем разам
Ярчэй за зоркі гарэць
Зазнаушы адну атруту

Интерпретация для


Добавить интерпретацию

Добавить расширенную интерпретацию

Если вы знаете, о чем поет исполнитель, умеете читать «между строк» и знаете историю песни, вы можете добавить интерпретацию текста. После проверки нашими редакторами мы добавим ее как официальную интерпретацию песни!

Последние добавленные интерпретации к текстам песен

A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z #
Интерпретировать