невика - Без цябе тэкст песні (lyrics)
[невика - Без цябе тэкст песні lyrics]
Я помню апошні вечар, хапалі наляту
Пялёсткі ў свае кішэні на роверы з табой
Ты мой, ты мой быў
А цяпер глядзіш у зусім чужыя вочы
Не знойдзеш мяне ты ў іх, калі захочаш
Я цябе ўратую, але не ведаю, дзе ты
Цяпер дзе ты
Я без цябе смалю
Як быццам жыццё - запасное
Так яе люблю
Сваю гэту параною
І цябе забыць, ага, зусім
Зусім няма настрою
Так чакаю цябе
Але дзверы на заслоне
Начаплю сёння лепшыя пацеркі
Пайду гуляць
На вуліцах мінска
Пад ліхтарамі буду ззяць
І самая лепшая кава
Не дазволіць спаць
Не спаць, не спаць
Я такія выслоўі
Прыгожыя чула ў кіно
І мне тое ж самае
Ты шаптаў толькі даўно
Як жа не вясціся мне
На такіх шпакоў як ты?
Але адкажы, чаму
Я цябе чакала ў нашым месцы, дзе даўно
Кахання месяц плаўна ў поўню перайшоў
І мне здавалася, што гэта назаўжды
Сапраўдны ты
Без цябе шпацыраваць нязвычна
І засталіся са мной дрэнныя звычкі
Што дакладна мяне згубяць
Ці знарок звядуць с табой
Звядуць з табой
Я без цябе смалю
Як быццам жыццё - запасное
Так яе люблю
Сваю гэту параною
І цябе забыць, ага, зусім
Зусім няма настрою
Так чакаю цябе
Але дзверы на заслоне
Я без цябе смалю
Як быццам жыццё - запасное
Так яе люблю
Сваю гэту параною
І цябе забыць, ага, зусім
Зусім няма настрою
Так чакаю цябе
Але дзверы на заслоне