PAWA - Я свабодны тэкст песні (lyrics)
[PAWA - Я свабодны тэкст песні lyrics]
Неба кроплямі ліе
Дождж пранізвае мяне
Ды болю больш няма
Як каметы жоўты хвост
Наш гарыць апошні мост
У прадонне лёт з нябёс
Свабодным стану я
Ад зла і ад дабра
Мая душа лязом
Памечана нажа
Мог бы я з табою быць
Змог бы я пра ўсё забыць
Змог бы я цябе любіць
Ды гэта ўсё гульня
Вецер вые за спіной
Я забуду голас твой
Аб любові той зямной
Што спапяляла нас
І я вар’яцеў
У маёй душы няма больш
Месца для цябе
Я свабодны быццам у набёсах птах
Я свабодны, я забыў, што значыць страх
Я свабодны, з дзікім ветрам нараўне
Я свабодны, і наяве, і ў сне
Неба, поўня, нібы ў сне
Ясным жарам неба б’е
Жар пранізвае мяне
І я свабодны зноў
Я свабодны ад маны
Ад кахання і хлусні
Прадказанняў долі і
Ад гэтых ланцугоў
Ад добрых і ад злых
У маёй душы няма больш
Месца для дваіх
Я свабодны быццам у нябёсах птах
Я свабодны, я забыў, што значыць страх
Я свабодны, з дзікім ветрам нараўне
Я свабодны, і наяве, і ў сне