Naviband - Свяці тэкст песні (lyrics)

[Naviband - Свяці тэкст песні lyrics]

Халодны вецер абвівае мае сны
Навошта Богу бачыць гора на Зямлі?
У гэтым горадзе згубіліся і знайшлі
Знайшлі
Мы прысвячалі маладосці ўсе песні
Мы чулі праўду сярод шэрых праспектаў
І абяцалі заставацца навечна
Вечна

Дзе маё сонца будзе свяціць?
У шэрае неба шэптам крычым
Сёння ізноўку буду маліць
Толькі прашу свяці
Дзе маё сонца паліць кастры?
Чорнымі крыламі ўздымаюць пыл
Сёння ізноўку буду маліць
Толькі прашу свяці

Дзе мой родны кут? Дзе мае аблокі?
Песні па дварах, залатыя ночы
Вернецца вясна вернецца аднойчы
Дзе мой родны кут? Дзе мае аблокі?
Песні па дварах, залатыя ночы
Вернецца вясна вернецца аднойчы

Дзе маё сонца будзе свяціць?
У шэрае неба шэптам крычым
Сёння ізноўку буду маліць
Толькі прашу свяці
Дзе маё Сонца паліць кастры?
Чорнымі крыламі ўздымаюць пыл
Сёння ізноўку буду маліць
Толькі прашу свяці

Свяці

Свяці

Сёння ізноўку буду маліць
Толькі прашу свяці

Інтэрпрэтацыя для


Дадаць інтэрпрэтацыю

Аб песні Naviband - Свяці

Музыка - Арцём Лук'яненка
Словы - Арцём, Ксенія Лук'яненка
Саундпрадакшн - Аляксандр Табольскі @Лонгплей
Звядзенне, мастэрынг - Уладзіслаў Фрайман @Freimann Music

Дадаць пашыраную інтэрпрэтацыю

Калі вы ведаеце, пра што спявае выканавец, умееце чытаць «паміж радкамі» і ведаеце гісторыю песні, вы можаце дадаць інтэрпрэтацыю тэксту. Пасля праверкі нашымі рэдактарамі мы дадамо яе як афіцыйную інтэрпрэтацыю песні!

Інтэрпрэтаваць