Palina - Культура тэкст песні (lyrics)

[Palina - Культура тэкст песні lyrics]

Мяне электрычныя сонцы сьляпучым праменьнем
Залілі, я чую, як
Шэпчуць на вуха драты Празь
Бясконцыя мілі сакрэты
Што йдуць праз увесь зямны шар

На дзікіх шалёных вакзалах –
Шынкі, скуль народы за
Хвілю кудысьці памчацца
Па шпалах у чэраве лакаматываў
Прыручаных цёмных пачвар

Ляціць то зялёны, то ў золаце
То беласьнежна яскравы да
Рэек прыкуты бягун-краявід
Паўзуць праз тунэлі і
Горы рухавыя дзеткі-саставы якіх нарадзілі
Руда і граніт

З кубічных сталіцаў у сэрца пустынь
На чужыну й радзіму, глытаючы мэрыдыяны
У клубах дрыготкага дыму
Праз поўнач і поўдзень, на захад з усходу
Імчыцца цягнік апантаны
Ў таемны канец, як пасол чалавечага роду

У прызьме крыштальнай мне сонцаў гараць маякі
Бо я – чалавек
Цар зямных і падводных краінаў!
Я песьня металу, якой між лясоў і далінаў
Гучаць уначы цягнікі гучаць уначы цягнікі
Гучаць уначы цягнікі

Інтэрпрэтацыя для


Дадаць інтэрпрэтацыю

Дадаць пашыраную інтэрпрэтацыю

Калі вы ведаеце, пра што спявае выканавец, умееце чытаць «паміж радкамі» і ведаеце гісторыю песні, вы можаце дадаць інтэрпрэтацыю тэксту. Пасля праверкі нашымі рэдактарамі мы дадамо яе як афіцыйную інтэрпрэтацыю песні!

Апошнія дададзеныя інтэрпрэтацыі да тэкстаў песень.

Інтэрпрэтаваць