TOR BAND - Бацька тэкст песні (lyrics)

[TOR BAND - Бацька тэкст песні lyrics]

Я "бацькам" нiколi не назаву
Таго хто спусцiў сваiх псоў
На мацi маю, на малую сястру
На верных маiх братоў
Хто ворагам лiчыць усiх хто жадае
Краiне сваёй лепшай долi
Хто супраць кветак зброю узняў
Мне бацькам не будзе нiколi

Бацька у мяне адзiн
Пахаваны у зямлi
I другiх ужо не будзе
Калi ёсць такi
Хто катуе свой народ
Пазбаўляе волi
Вось такi не будзе бацькам
Для мяне нiколi

Язык не павернецца
"Бацькам" назваць
Таго хто чужым будзе вечна
Я бацькам клiчу толькi таго
З кiм побач было мне бяспечна
Калicцi ў дзяцiнстве мне тата казаў
Сцiскаючы моцна далонi:
"Ведай, мой сын, у цябе я адзiн
I iншых не будзе нiколi"

Бацька у мяне адзiн
Пахаваны у зямлi
I другiх ужо не будзе
Калi ёсць такi
Хто катуе свой народ
Пазбаўляе волi
Вось такi не будзе бацькам
Для мяне нiколi

Я "бацькам" нiколi не назаву
Таго хто пайшоў супраць Бога
Сумленне за грошы хто прадае
Не мае нiчога святога

Бацька у мяне адзiн
Пахаваны у зямлi
I другiх ужо не будзе
Калi ёсць такi
Хто катуе свой народ
Пазбаўляе волi
Вось такi не будзе бацькам
Для мяне нiколi

Інтэрпрэтацыя для


Дадаць інтэрпрэтацыю

Дадаць пашыраную інтэрпрэтацыю

Калі вы ведаеце, пра што спявае выканавец, умееце чытаць «паміж радкамі» і ведаеце гісторыю песні, вы можаце дадаць інтэрпрэтацыю тэксту. Пасля праверкі нашымі рэдактарамі мы дадамо яе як афіцыйную інтэрпрэтацыю песні!

Апошнія дададзеныя інтэрпрэтацыі да тэкстаў песень.

Інтэрпрэтаваць