Usplësk - Эфір SupeLight тэкст песні (lyrics)
[Usplësk - Эфір SupeLight тэкст песні lyrics]
Губы ўсё пераблыталі туман з неба прасыпаны
Ў канцэнтрат, эфірам разведзены дзень
У маёй каве растала мутнае сонца
Гэты ліпкі вечар ужо гадзіну як бясконцы
Дахі сукі зьзялі атручаным срэбрам
Сёньня так як і ўчора я нікому не патрэбны
Дождж змые гэту ноч, сьцягне коўдру
З плеч, зліжаш маю соль стой!
Рукі мяне абясшкодзілі
У школе ты не праходзіла
Месцы, дзе твой розум крушыцца
Ты такі мяккі, салодкія слёзы глытай
Эфір superlight
Фальга абгарнула маю мякаць
Ай! Мне, на жаль, абрыдла плакаць
А ты так хацела маё цела
Сёньня так як і ўчора я сабе найгоршы вораг
Пераблытай мяне са сваім каханнем
Белай плямай на канапе узаемаразуменьне
Інстынктыўна гэта ўсё, на што ты здольная
Я ўсё ж гэта прадбачыў і цяпер балюча
Дождж змые гэту ноч, сьцягне коўдру
З плеч, зліжаш маю соль стой!
Сарвала мылам стала-растала
Свой водар пад маёй коўдрай забыла цела
Злі мне
Свой боль
У бездань
Дождж змые гэту ноч, сьцягне коўдру
З плеч, зліжаш маю соль стой!