Usplësk - Мара тэкст песні (lyrics)

[Usplësk - Мара тэкст песні lyrics]

Зьдзейснiлась мара сонцам у вочы
Прытарнай хваляй, салодкай нотай
Лiпкiм туманам ды мыльным словам
Ружовымi днямi, карамельнымi смоламi

Мара

Цёплымi кроплямi, адталымi соннымi
Цукеркамi-кветкамі ды парасонамi
Вязкiм пачуцьцем у хворым сэрцы
Белай лянотай у кожнай клетцы

Мара

Я хлусiў самому сабе кожнадзённа
Ты была чырвонай, а я быў зялёны
Ты была цукрам, а я быў атрутай
Ты была вясёлай, а я быў сумны
Ты была плюсам, а я быў дзяленьнем
Як мы зьмянiлiсь ад свайго нараджэньня
Я не хацеў ведаць, што мы супрацьлегласьць


…не хацеў ведаць, што мы супрацьлегласьць

Мара

Інтэрпрэтацыя для


Дадаць інтэрпрэтацыю

Інтэрпрэтаваць