Стары Ольса - Гімн студэнтаў текст песни
[Стары Ольса - Гімн студэнтаў текст песни]
Покуль маладыя
Будзьма весяліцца
Покуль не старыя
За бурлівай маладосцю
За клапотлівай старосцю
Нас зямелька абдыме
Vivat Academia!
Vivant professors!
Vivat Academia!
Vivant professors!
Каб выкладчыкі заўсёдна
Каб і разам, і асобна
Былі ў добрым гуморы
Хай усе дзяўчыны
Свецяцца каханнем
І палаюць чынна
Прамянёвым ззяннем
Бліскацяць нібы манеты
І паненкі, і кабеты
Пекнасць і мілаванне
Весялосць і радасць
Сэрца не пакіне
Смутак і пагарда
Назаўсёды згіне
Згіне д’ябал, згіне пекла
Згінуць ворагі студэнта
Здзекі згінуць і кпіны
Альмаматэр шчодра
Нас адукавала
І, нібыта родных
Сябраў згуртавала
Ад мястэчкаў і сталіцаў
З гарадоў і гарадзіцаў
Разам нас пазбірала
Нашае братэрства
Хай ня мае спыну
Грамада студэнцтва
Хай квітнее слынна
Мусім ісціну адшукваць
Каб карміла нас навука
Услаўляем Айчыну!
Скачать ноты, аккорды