Стары Ольса - Песнь а Будзінскай бітве (Военная песня 1686 г.) текст песни
[Стары Ольса - Песнь а Будзінскай бітве Военная песня 1686 г. текст песни]
Веселіцеся, людзе!
Рукі узнасіце, а Бога прасіце
Нех навекі так будзе
Слаўныі княжата, многіі панята
Пад Будзін кгды стаялі
Моцныі вінеты там сваі наметы
І з інымі расцілалі
Же меч хрысціяньскі на народ паганьскі
Моцно ся наганяець
Із угорскіх даўных, із горадоў слаўных
Як псоў, іх выганяюць
Бо юж турчына з слаўнага Будзіна
Мечэм его выганялі
Там доўга стаялі, с кроўю яго ўзялі
А туркаў ўсіх пасціналі
Кгдзе ся увалілі, як огнем палілі
Туркаў у Будзіне
Усіх забівалі, а не фолкговалі
Не меньшой дзіціне
Юж турчэска горэ чуці аж за морэ –
Туркі у Будзіне
Юж павынішчэны, мечэм пасечэны
Пабіты як свіне
А Божая воля: да Канстанцін-Поля
Права прэдстануць
Прэд прэчысту Панну, а Панна чыстая
Нехай туркаў загладзіць
Весела навіна прыйшла ад Будзіна
Веселіцеся, людзе!
Рукі узнасіце, а Бога прасіце
Нех навекі так будзе