Стары Ольса - Рыцар Байда (Народная баллада XVI в.) текст песни
[Стары Ольса - Рыцар Байда Народная баллада XVI в. текст песни]
Да піў Байда гарэлочку
Цар турэцкі да наяжджае
Байду млодага намаўляе
“Ой ты Байда маладзюсенькі!
З цябе ж рыцар да слаўнюсенькі:
Будзіш панам ты гаспадарам!
Вазьмі маю дачку царэўначку!”
“Да твая ж дачка паганачка!
Яе ж вера да праклятая!…”
Крыкнуў цар тут на сваі служкі
На сваі служкі вярнюсенькі:
“Ой вазьміце ж Байду да й звяжыце
На гак рэбрам перачапіце!”
Вісіць Байда, ні дзень, ні два
Ні адну ночку, ні гадзіночку
На дзень трэці праглядае
Свайму цюру прамаўляе:
“Ой ты цюра ты вярнюсенькі
Падай ты лучок тугусенькі!”
Трафіў цара пасярод лаба
А царыцу у патыліцу
"Вота ж табе турэцкаму цару
Да за слаўнага рыцара кару!
Лучшэ цар табе было галаву
Галаву с плеч Байдавых зняці
І па Байдавай рыцара смерці
Ды з гармат ды з гармат страляці!"