Стары Ольса - Маці-каралева (Quen a omagen da Virgin) текст песни
[Стары Ольса - Маці-каралева Quen a omagen da Virgin текст песни]
У краіне гор і паэтаў у сонечнай Венецыі
А над горадам свяціла светлай чыстай верай
Блаславёна Санта Марыя – маці-каралева
Пяць сыноў і шмат багацця меў заможны чалавек
Але беды і пракляцці адабралі ўсё навек
За апошняга сына ён шаптаў нясмела:
Блаславёна Санта Марыя – маці-каралева
І бацькоўская воля – сына ў манастыр аддаць
Пад заступніцтва святое, каб яго выратаваць
Сэрца юнака адкрыла, у пабожных спевах
Блаславёна Санта Марыя – маці-каралева
Да цудоўнай выявы той юнак насіў заўжды
І пітво сваё, і стравы, і душы малітвы
І на моц ягонай веры з літасцю глядзела
Блаславёна Санта Марыя – маці-каралева
Статуя аднойчы ажыла і прамовіла ў душы:
Улюбёны вернік шчыры ратаванне заслужыў
Распавёў абату шчыра, што чакае неба
Блаславёна Санта Марыя – маці-каралева
І калі Хрыстос паклікаў на нябёсы вячэраць
То абат пакінуў мніхаў юнака суправаджаць
І пайшлі абодва ў Вырай, дзе пануе дзева
Блаславёна Санта Марыя – маці-каралева