Стары Ольса - Вада, хмель і солад текст песни

[Стары Ольса - Вада, хмель і солад текст песни]

П’юць піва мястэчкі
П’юць піва і вёскі
І паньства статэчна
І люд вельмі просты
П’е піва і худы
П’е піва і тлусты
І дзед сіваброды
І хлопак бязвусы

І з куфляў у страўнікі
Ллецца вясёла
Напой старадаўні
Вада, хмель і солад

П’юць піва краіны
П’юць піва народы
І граф пры каміне
І злодзей бязродны
П’юць піва паненкі
П’юць піва панове
За талер старэнькі


І за злоты новы

І з куфляў у страўнікі
Ллецца вясёла
Напой старадаўні
Вада, хмель і солад

П’е піва епіскап
П’е піва бязбожнік
Прафесар за кніжкай
Шкаляр-падарожнік
П’юць піва сяляне
П’юць піва рыцэжы
Цыгане ў стане
Татары на межах

І з куфляў у страўнікі
Ллецца вясёла
Напой старадаўні
Вада, хмель і солад

Интерпретация для


Добавить интерпретацию

Интерпретировать