Стары Ольса - Заснаванне Вільні текст песни

[Стары Ольса - Заснаванне Вільні текст песни]

На гары, там дзе замкавыя вежы
Там раней вечны зніч палаў бязмежны
Велькі княжа Гедымін
І дружына разам з ім
Палявалі на тура велічэзна

Вельмі ўсцешаны князь сваёй здабычай
Тур забіты ля рэчкі маляўнічай
Пір-бяседа, страваў дым
Мёд і піва па-за тым
Князь на футры спачыць прылёг у звычай

Моцны сон князя ахінуў імкліва
Воўк сталёвы выходзіць як на дзіва
Звер завыў магутна так
Нібы зграя па лясах
Латы воўка зіхочуць пералівам

Гедымін зранку склікаў вайдалотаў
Каб тлумачылі дзіўны сон употай
“Пабудуеш горад свой


Княства, гонар і спакой
Вой ваўкоў – гэта слава між народаў.”

Слухаў князь прадказанне тое ціха
Пра вяшчунства сталёвага ваўчыга
Горад слаўны заснаваў
Вільняй на вякі назваў
І сталіцай зрабіў Літвы вялікай

Интерпретация для


Добавить интерпретацию

Интерпретировать